Артыкулы
У нядзелю 3 чэрвеня ў Нью-Ёрку адчынілася выстава Міколы Купавы “Постаці зямлі Беларускай”, прысьвечаная 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Вернісаж адбыўся ў грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага на Атлянтык Эвеню, 401 у Брукліне. Было даволі шмат беларусаў з Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі. Выступалі сябры і аднадумцы мастака: Зянон Пазьняк, Павел...
(у гадавіну сьмерці Уладзімера Плешчанкі)
Ужо год як няма побач з намі нашага дарагога сябра і моцнага беларуса Уладзімера Плешчанкі. Але гэта быў такі чалавек, што памяць пра яго застанецца навечна ў нашай гісторыі змаганьня за вольную Беларусь.
Першы крок нашай памяці – гэта помнік яму, які сёньня ўстаноўлены сябрамі. Прасіў бы лічыць мяне тут разам з вамі, ...
Выступ на травеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ
Зьвяртаю ўвагу Сойму на характарыстычную прыкмету, якая выяўляецца вельмі выразна цяпер у беларускім грамадзтве – узмацненьне антыбеларускай палітыкі. Здавалася б, пасьля нафта-газавага канфлікту з Масквой і філіпікаў супраць Пуціна...
Дарагія землякі, дарагія беларусы, сябры-фронтаўцы!
Сёньня трагічная гадавіна Беларусі – гадавіна Чарнобыля — смутнай падзеі, адзначанай у Вялікай Кнізе Аб’яўленьня. Наш народны лёс запісаны там, а гэта значыць, што мы мусім перажыць гэтую бяду, перамагчы Чарнобыль радыяцыйны і Чарнобыль чужынскага разбурэньня.
Чужынскае разбурэньне – гэта найперш сам...
Часлава Антонаўна Семяновіч не жыве.
Яна хварэла на сэрца, памерла ў Горадні сёньня, 25 – га красавіка, ва ўзросьце 77 гадоў. Для нас, фронтаўцаў, гэта цяжкая страта.
Адышла ў лепшы сьвет сябра нашаў Партыі змагарная беларуска надзвычайнай шчырасьці, надзейнасьці і перакананьня. Часлава Антонаўна моцна любіла Беларусь сваім шчырым сэрцам. Гэтая яе сардэчная...
Нешта функцыянеры псэўдаапазыцыі ў апошні час пачалі больш узмоцненна поўзаць перад Масквой. Аж у грудзі сябе б’юць і гучна крычаць: “Халуй я, халуй, вы что не слышыце!?”
Першым узвысіў свой голас вышэй звычайнага М. Марыніч. З групай расейцаў і немцаў ён падпісаў “стратэгію для Беларусі”, якую фінансаваў Аўстрыйскі Банк. Там напісана: “Будучыня...
Дарагія землякі, паважаныя беларусы!
Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак.
Дзьве падзеі за апошнія сто гадоў ускалыхнулі...
Ёсьць некалькі зьяваў у палітыцы да разгортваньня якіх (незалежна ад нас) мы павінны быць ідэалягічна падрыхтаванымі. Найперш, гэта ўдзел Лукашэнкі ў палітычнай барацьбе ў Расеі на баку антыпуцінскіх сілаў. Імпэрцы самы ўцягваюць яго ў гэтую палітыку. Можна прадбачыць завастрэньне асабовых канфліктаў.
Прыкметай такога завастрэньня зьяўляецца пашырэньне...
Мінуў месяц пасьля нафта-газавай сваркі пуцінскага рэжыму з Лукашэнкам. Палітычны пройгрыш Пуціна ў нафта-газавым канфлікце ажывіў надзеі непуцінскіх і контрапуцінскіх сілаў у Расеі ў барацьбе за ўладу.
Выглядае на тое, што яны не супраць выкарыстаць у гэтай барацьбе Лукашэнку ў якасьці зьнешняга тарана (бо ўнутры ў Расеі нікога ў альтэрнатыву Пуціну няма,...
Выступ на лютаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
Паважаныя сябры Сойму, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу мужнасьці і ўважлівасьці ў нашым змаганьні за будучыню вольнай Беларусі.
Мы бачым пэўныя перамены ў фразэалёгіі Масквы і рэжыму на Беларусі і шчыльную дымавую заслону ў так званых СМІ. Тут...