Артыкулы
Выступ на студзеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Толькі што прамінуў пік чарговага канфлікту паміж Пуціным і Лукашэнкам. Паступова ўсё вяртаецца да ранейшага інтэграцыйнага маразму, і гэтая палітыка будзе працягвацца далей з абодвух бакоў.
Пра канкрэтныя прычыны і сутнасьць сваркі я ўжо...
Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі адной справы – усталяваньня гэбоўскай улады над постсавецкай прасторай. Дыктатары ня могуць аб’ядноўвацца, павінен застацца нехта адзін, хто будзе кіраваць нічым ня дзелячыся.
Дзеля захаваньня ўлады пуцінская група зрабіла стаўку на фармальнае “аб’яднаньне” (на справе на інкарпарацыю) зь Беларусяй і...
Пуцінская ўлада выкарыстоўвае статус Расеі – краіны прадаўца энергетычных рэсурсаў (нафты і газу) для палітычнага ціску на Беларусь з мэтай стварэньня эканамічнага крызісу і ліквідацыі суверэнітэту Беларускай дзяржавы.
Пра гэта расейскае кіраўніцтва, палітычныя прадстаўнікі і нават рускі амбасадар у Беларусі А.Сурыкаў гавораць груба, наўпрост, не хаваючы...
Выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ!
Вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу здароўя, вытрываласьці і веры ў нашу перамогу!
Пераменаў на Беларусі можна было б дасягнуць хутка, але ўся бяда ў аслабленасьці нашай нацыянальнай альтэрнатывы. Паколькі нацыянальныя сілы аслабленыя, то на палітычную сцэну...
Месяц таму на Паліткамітэце Фронту мы прааналізавалі сітуацыю з галадоўкай А. Казуліна і прышлі да высновы, што на гэтую авантуру яго штурхнулі тыя ж сілы, што прапанавалі і прафінансавалі ягоны ўдзел у вясновых выбарах прэзыдэнта на Беларусі. Магчымы сэнс гэтага пляну – сьмерць Казуліна.
У апошні час барацьба за ўладу ў сістэме расейскага гэбізму набыла...
Ліст адраджэнцам на ўгодкі Слуцкага Збройнага
Дарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла...
(Выступ на лістападаўскім Сойме Партыі Фронту)
Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ,
Вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і каб хутчэй настаў наш светлы час! А выглядае, што справа няўхільна, хоць і павольна, рухаецца да разьвязкі. Гартуйма сілы!
У міжнароднай палітыцы, нягледзячы на некаторыя перамены, нічога прынцыпова ня зьменіцца ў дачыненьні да Беларусі...
У нядзелю, 5 лістапада, пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.
Некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты, напрыклада, у Наваполацку, Ваўкавыску, Жлобіне, спрабавалі перадаць у выбарчыя камісіі сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў яшчэ ў пятніцу, 3-га лістапада. Дакумэнты ў тых, хто пасьпяшаўся, не ўзялі. Ўладзімер Нісьцюк зь Беларускай...
Саддама Хусэйна засудзілі на сьмерць. Кожны разумее, што злачынцы супраць чалавецтва заслугоўваюць сьмерці.
Праўда ёсьць людзі з паталягічным комплексам, які называецца “любоў да падонкаў”, такія вычварэнцы рэспэктуюць гвалтаўнікоў і абараняюць паскудзтва. Цяперашні ненармальны парадак ў Эўропе дае магчымасьць такім людзям хавацца за шырму лібэральнай ...
На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так...