НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 59

Беларускія Ведамасьці 59На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў. Самы кур’ёзны прыклад – гэта ўсхваленьне „трасянкі” (прытым адукаванымі людзьмі).
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 58

Беларускія Ведамасьці 58Аналіз фактаў і заяваў паказвае, што Масква рыхтуецца да нейкіх маштабных падзеяў у Беларусі. Пасьля выбараў на трэці тэрмін адчувальна павялічылася вынішчэньне ўсяго беларускага; прытым у сваіх антынацыянальных дзеяньнях рэжым стаў дзейнічаць цалкам адкрыта па тыпова акупацыйнай схеме. Відавочнае прысьпешваньне курсу на зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці; адбываецца ня тое што перасьлед, а паляваньне на беларускую моладзь. Падыходы цалкам нагадваюць схемы НКВД у 30-х гадах па вынішчэньні беларушчыны.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 57

Беларускія Ведамасьці 57Уздым нацыянальнага беларускага адраджэньня пачаўся ў 1905 годзе, сто гадоў таму. Перад гэтым былі паўстаньні, падрыхтоўчы пэрыяд і брацьба, змаганьне за вяртаньне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Але менавіта ў канцы ХІХ — пачатку ХХ-га стагоддзяў змаганьне нацыянальна ідэнтыфікавала сябе як беларускае. Вялікае Княства вярталася ў сваіх нацыянальна-этнічных межах і ў новым вобразе — Беларусі. Ідэалёгіяй гэтага вяртаньня было „ адраджэньне”, гэта значыць адраджэньне беларускай культуры і дзяржавы ў этнічных межах і на грунце ВКЛ.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 56

Беларускія Ведамасьці 56Часам, размаўляючы з маладымі беларусамі, ці чытаючы іхныя лісты, чую як наракаюць яны на свой народ, што ён такі да гэтакі, ды несьвядомы, ды пасіўны, ды не шануе свайго, ды баязьлівы, ды ня хоча змагацца за сваё шчасьце, ды здрадлівы, ды схіляецца перад акупантам і г.д., і злуюцца на сваіх людзей, выказваюць непавагу і гатовыя адмовіцца і ўзьненавідзець.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 55

Беларускія Ведамасьці 55Па патрабаваньні Масквы Лукашэнка зьнянацку для Беларусаў прызначыў датэрміновыя выбары прэзыдэнта раней патрэбнага часу (на 19 сакавіка 2006 г.). Датэрміновыя выбары, аднак, законна не абгрунтавалі. Расея сьпяшае падтрымаць свайго стаўленьніка, бо тэндэнцыі ў грамадзтве паказваюць, што справы гэтых двух рэжымаў могуць пагоршыцца. Таму робяць што хочуць, не зважаючы на ўспрыняцьце людзей. Тут разьлік, што калі 19 сакавіка яны праваляцца на выбарах, то па закону Лукашэнка яшчэ амаль паўгода застаецца на сваёй пасадзе.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 54

Беларускія Ведамасьці 54Летам 1944 года на Беларусі скончылася нямецка-фашыстоўская акупацыя і зноў вярнулася расейска-савецкая, разам з кампартыяй і НKВД. Беларускія гарады, разбамбаваныя нямецка-савецкай авіяцыяй, ляжалі ў руінах, бальшынявёсак спалена, сотні — разам зь людзьмі. Вэрмахтам, СС, Чырвонай арміяй, НKВД, Штаатдынст (СД) і савецкімі партызанамі забіты кожны чацьверты беларус (а ўлічваючы 20-я і 30-я гады — кожны трэці).
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 53

Беларускія Ведамасьці 5327лістапада, Бяроза (Берасьцейская вобласьць). Карэспандэнтка „Газэты дая вас” Тамара Шчапоткіна для артыкула, прысьвечанага продажу цыгарэтаў, фатаграфавала на рынку дзьвюх жанчын, што куплялі кантрабандны тытунь без акцызных марак. Аказалася, гэта былі супрацоўніцы пракуратуры і юрыдычнай кансультацыі, якія замест кантролю за вьжананьнем заканадаўства, спрыялі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 52

Беларускія Ведамасьці 52На кастрычнік 2004 года рэжым Лукашэнкі плянуе правесьці на Беларусі выбары ў парлямант („палаты"). Усе выбары і рэфэрэндумы, жія праводзіліся перад гэтым, паказалі, што рэжымам створана шырокая, паслухмяная і правераная машына фальсіфікацыі галасаваньня. Ня мае значэньня, як галасуюць выбаршчьжі, важна, каб яны ўдзельнічалі ў галасаваньні.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 51

Беларускія Ведамасьці 51Разгул і разбой рэпрэсіўнага рэжыму ў Віцебску — тыповая зьява для цяперашняй падакупацыйнай Беларусі. Выклікае, аднак, павагу цьвёрдая і спакойная пазыцыя віцебскіх змагароў найперш легендарнага Ўладзімера Плешчанкі, ягонага калегі Аляксандра Салаўяна і маладых віцебскіх фронтаўцаў. Рэжым цынічна дэманструе грубасьць і поўную непавагу да права і да віцебскіх грамадзянаў якія змагаюцца за Беларусь канстытуцыйнымі мэтадамі. З найменшай прычыны і без прычыны віцебскіх змагароў цягнуць пад камэдыянцкі суд...
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 50

Беларускія Ведамасьці 50Няма болып Васіля Быкава на Беларусі. 22-га чэрвеня яго ня стала. Сьмерць непазьбежная. Але людзям нялёгка з гэтым зьмірыцца. Цяжка зьмірыцца са сьмерцю Васіля Быкава. Такое ўражаньне, што памерла беларуская літаратура. Бьжаў быў яе абліччам.
Чытаць далей
1234