НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Рэжымчык ў лужыне

Рэжымчык ў лужыне

Вось тыповыя загалоўкі і паведамленьні ў друку за апошнія дні:

“У справе аб выбуху затрыманых усё болей”.

“У крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху 4 ліпеня, падазраваных больш за паўсотні чалавек.”

“Камэры ізалятара часовага ўтрыманьня перапоўненыя”.

“Сьледчыя пачалі новую хвалю ператрусаў і затрыманьняў”.

”Супрацоўнікі КДБ больш за чатыры гадзіны рабілі ператрус на кватэры лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава — нягледзячы на тое, што ад 29 чэрвеня да 6 ліпеня яго не было ў Беларусі.”

“У сталіцы пачаліся масавыя допыты насельніцтва”. “Міліцыя мяркуе апытаць усіх жыхароў гораду шляхам пакватэрнага абыходу”.

“Людзі ў міліцэйскай форме, у званьнях ад шарагоўца да прапаршчыка, па два ажыцьцяўляюць пакватэрнае апытаньне ўсіх жыхароў у сувязі з выбухам.”

“Супрацоўнікі міліцыі правяраюць дакумэнты жыхароў кватэр і цікавяцца тым, дзе яны былі і чым займаліся ў ноч на 4 ліпеня”.

“Цяжка зразумець, што можа даць апытаньне амаль двух мільёнаў жыхароў сталіцы для канкрэтнага сьледзтва.”

“Усё гэта выглядае як тупая маштабная акцыя запалохваньня.”

Так пішуць у Сеціве.

Здаецца, што ўжо нават журналісты, якія падхопліваюць любую паранойю рэжыму і рэжымнай “апазыцыі”, цяпер разабраліся і зразумелі зьмест гэбоўскай (эфэсбоўскай) правакацыі з выбухам ў Менску. Асьцерагаючыся магчымага байкоту фальшывых выбараў, гэбісты прафэсійна ўзарвалі бомбу (пакалечыўшы пры гэтым больш за 50 чалавек), каб пад выглядам шуканьня злачынцы, напалохаць людзей, стварыць повад для міліцыі заходзіць у кожны дом і кантраляваць такім чынам выбарчую кампанію, мець магчымасьць у патрэбны момант пад выглядам сьледзтва ізаляваць ды арыштаваць адпаведных людзей, агітатараў, кандыдатаў і г. д. У Расеі такія містыфікацыі злачынстваў пуціністы навучыліся рабіць амаль сэрыйна, там яны нават дамы ўзрываюць разам зь людзьмі і затурканыя расейцы вераць гэбоўскім вэрсіям пра тэрарыстаў ды славяць тэрарыста Пуціна. У Беларусі такія крывавыя фокусы на веру не праходзяць. Народ ня той. Тут няма статкавай мэнтальнасьці, як ў Расеі. Беларусы індывідуалісты, думаюць разважліва і маюць здаровы сэнс у галаве. На расейскай мякіне такіх людзей ня купіш. Так што правакацыя з выбухам ў Менску ў правакатараў ужо правалілася. Беларусы зразумелі сэнс усёй гэтай рэжымнай валтузьні, ніхто ў іхняе так званае “сьледзтва” сур’ёзна ня верыць, а некаторая проста сьмяюцца.

Цікава, што ўжо цяпер стануць рабіць правакатары? Мо’ яшчэ што ўзарвуць? Але, думаю, што будуць тупа далей гнаць сваю хвалю і пароць сваё “сьледзтва”. Так ім нізкім і бесталковым і трэба. Хай бавяцца. Беларусам, галоўнае, ня трэба іх баяцца. І ніхто не павінен ісьці на іхныя фальшывыя выбары. Хопіць. Байкот правакатарам!

20 ліпеня 2008 г.

Зянон Пазьняк

Дадаць у: